June 7th, 2010

House Tucan

З русіфікацыйнага

Дарэчы.


Нумары беларускіх рэгіёнаў.


1 - Брэсцкая вобласьць
2 - Віцебская вобласьць
3 - Гомельская вобласьць
4 - Гродзенская вобласьць
5 - Менская вобласьць
6 - Магілёўская вобласьць
7 - Менск

Традыцыйна, шесть рэгіёнаў (і што за слова такое дурное - "вобласьць"?) павінны ісьці ў альфабэтным парадку, сёмы рэгіён асабіста дадзены Менску. Але бачна, што нумары 5 і 6 з беларускім альфабэтам не суадносяцца - Магілёў павінен быць перад Менскам. А вось з пукнту гледжаньня расейскае мовы - усё правільна, "Минск" і "Могилёв".

Такім чынам, у нас нават нашыя нацыянальныя (!) нумары рэгіёнаў прапісаны на мове замежнай дзяржавы. І хай гэта другая афіцыйная мова, перавага павінна быць за роднай мовай. Што тады здзіўляцца назвам кшталту "Акцябр" і "Рошча".
Ганьба.