جفر ألسلم (land_of_dixie) wrote,
جفر ألسلم
land_of_dixie

Пра Львоў

З мінулай паездкі.


Львоў - гэта чароўная аўстрыйская птушка, што лёгка выблыталася з савецкага архітэктурнага павуціньня, знянацку трапіўшы ў яго, на шчасьце, не надоўга. Усходнім сваякам пашчасьціла меньш - эўразійскі павук заглынуў і пераварыў нават такую махіну як Кіеў.

Львоў - гэта вольнае і ветлае паветра, па параўнаньню з якой фірмовыя беларускія "стабільнасьць, парадак і чысьціня" - нішто.



Львоў - гэта людзі, што не сталі манкуртамі, забыўшыся на сваю мову. І нават тым некалькім адсоткам, што размаўляе на расейскай ці польскай не прыйдзе ў галаву казаць, што ўкраінская мова - мужыцкая, скажоная, састарэлая.

Львоў - гэта эўрапейская павага да чалавека і славянская гасьціннасьць. Напрыклад, калі вам у начным кафэ пад адкрытым небам прыносяць плед - ці можна ўявіць такое на Беларусі?



Львоў - гэта фантастычная творчая атмасфэра, што напоўнена імпрэзамі, тэатральнымі пастановамі, канцэптуальнымі музэямі.

Львоў - гэта музыка. Гэта бясплатны канцэрт эквадорскіх індэйцаў на Плочшы Рынку, гэта сталы дзядуля, што грае на вуліцы французскія мэлёдыі - не за грошы, не, з-за любові да мастацтва.



Львоў - гэта каханьне. Любоў да роднага гораду, да сваёй краіны, да чужой краіны , да творчасьці, да сваёй гісторыі, да волі, да людзей і адзін да аднаго.


Tags: Львов, Украина
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments