?

Log in

No account? Create an account

Предыдущее | Следующее

Мой першы беларускамоўны пост. Які жах - дагэтуль усё было па-маскальску! Ужо пачынаю знаходзіць, што па-ангельску мне лягчэй размаўляць чым на матчынай мове. Трэба выпраўляцца.

Значыцца, нацыянальныя сымбалі. Размова з адным львоўскім хлопцам прывяла да такой думкі: калі мы вызначаем некія нацыянальныя сымбалі-рэчы (кшталту нацыянальнай стравы, нацыянальнай кветкі), то ці можам мы абіраць за яго тое, што не было спрадвечна знаёма народу, а толькі з'явілася на некім этапе яго існаваньня?

Так, гэта пра бульбу. Ці ведалі нашыя продкі з Полацкага княства што гэта такое? Ці мог Усяслаў Чарадзей або Вітаўт Вялікі заказаць сваім страпчым прыгатаваць яму дранікі, або бабку? Не!

І калі мы аднекуль узялі, што беларуская кухня - гэта па-першае бульба? Мы яе ведаем толькі з XVI стагодзьдзя - у гэтым выпадку мы павінны ісьці да канца і абвяшчаць нацыянальным героем Крыстафора Калюмба!

А вось каноплі... Колькі ў нас народных песьняў, колькі ўдзячнасьці і цеплыні засталося ў народных успамінах! З канапель плялі аборкі, гатавалі смачны каноплевы алей. З канапель таксама рабілі адзежу, абутак, паперу, нават выкарыстоўвалі ў якасьці лекаў.

Спрадвеку нашымі самымі тыповымі раслінамі былі лён і каноплі. Дык чаму ж не?

Метки: